25 лiстапада 2024, панядзелак, 4:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лябедзька невыязны з-за «абавязкаў, накладзеных на яго судом»

6
Лябедзька невыязны з-за «абавязкаў, накладзеных на яго судом»

Старшыня АГП Анатоль Лябедзька нарэшце даведаўся, на якой падставе яго ўнеслі ў спіс невыязных.

20 сакавіка ён атрымаў тлумачэнні ў Аддзеле грамадзянства і міграцыі Цэнтральнага раёну Менска. Палітыку выдалі даведку, згодна з якой у яго існуюць часовыя абмежаванні на выезд з тэрыторыі Беларусі. Гэтыя абмежаванні накладзеныя ў адпаведнасці з лістом Мінюста ад 5 сакавіка на падставе інфармацыі, што Лябедзька «ўхіляецца ад абавязкаў, накладзеных на яго судом». У даведцы, аднак, не сказана, якія канкрэтна абавязальніцтвы маюцца на ўвазе і якім судом яны накладаліся, перадае «Радыё Свабода».

Сёння-заўтра Лябедзька збіраецца наведаць Мінюст, а таксама падаць заявы ў Генпракуратуру і МУС Беларусі з нагоды парушэння ягоных грамадзянскіх правоў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках