25 лiстапада 2024, панядзелак, 0:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эштан: Вызваліце ​​людзей і вярніце іх сем'ям!

43
Эштан: Вызваліце ​​людзей і вярніце іх сем'ям!

На паседжанні камітэта па міжнародных справах Еўрапарламента кіраўнік знешняй палітыкі ЕЗ растлумачыла палітыку ў дачыненні да Беларусі.

«У дачыненні да Беларусі на нядаўнім саміце ў Капенгагене мы абмяркоўвалі пераход ад ізаляцыі да ўзаемадзеяння - мы часта рухаемся недзе паміж гэтымі двума падыходамі. Санкцыі дасылаюць вельмі моцны палітычны і эканамічны пасыл краіне. І ў дачыненні да Беларусі мы выказваем сваю пазіцыю даволі яскрава, і будзем працягваць гэта рабіць і надалей.

Але мы таксама пасылаем яскравы паралельны палітычны сігнал адносна таго, што вы (урад Беларусі) павінныя зрабіць. Вы павінныя вызваліць гэтых людзей з турмы, вы павінныя дазволіць ім вярнуцца да сваіх сем'ям. І для нас вельмі важна адпраўляць гэты пасыл, кажучы, што калі вы выканаеце гэта, ёсць шмат рэчаў, над якімі мы маглі б працаваць разам з вамі. І гэты пасыл мы таксама адпраўляем як ад імя Еўразвяза, так і ад асобных краін-сябраў, якія маюць кантакты ў Беларусі. Мы пасылаем адны і тыя ж сігналы. Мы робім гэта таму, што мы хочам, каб вы змяніліся, хочам, каб вы разабраліся з гэтымі пытаннямі. Але калі вы гэта зробіце, то мы - тут», - цытуе «Радыё Свабода» Кэтрын Эштан.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках