25 лiстапада 2024, панядзелак, 3:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Верх цынізму

603
Верх цынізму

Лукашэнка выказаў спачуванні сваякам расстраляных Канавалава і Кавалёва.

Ён заявіў, што спачувае сваякам Уладзіслава Кавалёва і Дзмітрыя Канавалава, якія нядаўна былі пакараныя па абвінавачванні ў серыі тэрактаў. Такую заяву ён зрабіў у інтэрв'ю тэлеканалу RT, піша Lenta.ru.

«Для мяне гэта была чарговая трагедыя ў маім жыцці, - сказаў кіраўнік, каментуючы пакаранне. - Больш за ўсё я суперажываў бацькам гэтых людзей, якім я дапамагчы не магу. На жаль». Ён дадаў, што яму складана было адмовіць аднаму з асуджаных у памілаванні.

Аднак у дадзенай сітуацыі, па словах Лукашэнкі, інакш ён паступіць не мог. «Гэта чыстая крымінальшчына, - сказаў ён з нагоды тэрактаў, за якія былі асуджаныя Кавалёў і Канавалаў. - Прытым катастрафічная даволі крымінальшчына, даравання якой няма. Я думаю, так бы і ў Расеі паступілі, і ў іншых краінах».

Лукашэнка таксама адзначыў, што за час знаходжання на прэзідэнцкай пасадзе толькі адзін раз памілаваў чалавека, асуджанага да смяротнага пакарання.

Прэтэнзіі да судовага працэсу над абвінавачанымі ў тэрарызме Лукашэнка адкінуў, адзначыўшы, што працэс быў адкрытым і што «ўсе працэдуры былі выкананыя».

«Еўразвяз ніколі не прасіў мяне пачакаць з пакараннем смерцю гэтых людзей. Еўразвяз заўсёды ад нас патрабаваў адмяніць смяротнае пакаранне», - таксама сказаў беларускі кіраўнік.

Пра тое, што прысуд Кавалёву і Канавалаву прыведзены ў выкананне, стала вядома ў мінулыя выходныя. На гэтую навіну з абурэннем адрэагавалі прадстаўнікі Еўразвяза, якія раней заклікалі беларускае кіраўніцтва спыніць пакаранне. Каментуючы расстрэл асуджаных за тэрарызм, ЕЗ у чарговы раз заклікаў беларускія ўлады ўвесці мараторый на смяротнае пакаранне.

Напісаць каментар 603

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках