25 лiстапада 2024, панядзелак, 2:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стэфановіч таксама «ўхіляецца ад прызыву»

14
Стэфановіч таксама «ўхіляецца ад прызыву»

Валянціна Стэфановіча не выпускаюць з Беларусі за «ўхіленне ад прызыву».

Сябру БАЖ, аднаму з кіраўнікоў праваабарончага цэнтра «Вясна» Валянціну Стэфановічу выезд за мяжу абмежаваны Міністэрствам абароны ў сувязі з «ухіленнем ад мерапрыемстваў па прызыву на ваенную службу, службу ў рэзерве», паведамляе «Радыё Свабода».

Такую даведку Стэфановіч атрымаў у аддзеле грамадзянства і міграцыі.

Калі праваабаронца прыйшоў за тлумачэннямі ў Партызанскі ваенкамат, там усе здзівіліся.

«Хто мяне мог прызваць, калі я 1972 года нараджэння і 12 год таму ў мяне скончыўся прызыўны ўзрост? Тэрміновую ваенную службу я праходзіў два гады.Таму гэта проста нонсэнс. Супрацоўнікі райваенкамата спрабуюць высветліць гэтае пытанне ў гарадскім ваенкамаце. Бо тут праверылі базу дадзеных, адносна мяне ніякіх папер нікуды не пасылалі. Хто мяне хацеў прызваць на ваенную службу, пакуль невядома», - сказаў Валянцін Стэфановіч.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках