25 лiстапада 2024, панядзелак, 2:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спіс «невыязных» апазіцыянераў пашыраць

100
Спіс «невыязных» апазіцыянераў пашыраць

Улады Беларусі маюць намер уключыць на поўную моц спіс «невыязных» грамадзянаў.

Аб гэтым паведаміў у інтэрв'ю тэлеканалу Russia today Аляксандр Лукашэнка, перадае «Інтэрфакс».

На пытанне аб тым, ці створаны такі спіс, А.Лукашэнка адказаў: «А мы зрабілі. І тое, мы яго яшчэ не ўвялі. На поўную моц яшчэ не ўвялі. Але ўвядзем».

Ён абвінаваціў апазіцыянераў у падбухторванні Захаду да ўвядзення санкцый у дачыненні да беларускіх чыноўнікаў, бізнесмэнаў і прадпрыемстваў.

«Гэта яны Захаду падкідваюць прозвішчы, арганізацыі, прадпрыемствы і настойваюць на ўвядзенні эканамічных санкцый. Яны», - падкрэсліў Лукашэнка.

На просьбу пракаментаваць забарону на выезд з краіны экс-спікера парламента Беларусі Станіслава Шушкевіча, А.Лукашэнка сказаў: «Што тычыцца «выпусцілі - не выпусцілі», сёння ў Еўрапейскім звязе прыняты спіс так званых «неўязных», дзе і ваш пакорны слуга, і гэтак далей, і таму падобнае. Гэты спіс прыняты з падачы нашай пятай калоны, якую ўзначальвае адзін з яе кіраўнікоў - Станіслаў Станіслававіч Шушкевіч».

Нагадаем, за апошні час шэрагу апазіцыйных палітыкаў, праваабаронцаў і журналістаў быў забаронены выезд за межы Беларусі.

Напісаць каментар 100

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках