25 лiстапада 2024, панядзелак, 11:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Івашкевіч заклікаў удзельнікаў «Дня Волі» праяўляць ініцыятыву

166

Правядзенне 25 сакавіка шэсця і мітынгу з нагоды Дня Волі санкцыянаванае.

У сувязі з гэтым палітык Віктар Івашкевіч заклікае удзельнікаў мерапрыемства праяўляць уласную ініцыятыву. Такую заяву ён зрабіў 21 сакавіка на прэс-канферэнцыі ў Менску, паведамляе БелаПАН.

Па словах Івашкевіча, прыкладна 10 музыкаў далі згоду выступіць на мітынгу да Дня Волі на плошчы Бангалор. Таксама плануецца ўдзел у мерапрыемствах сваякоў палітвязняў, прадстаўнікоў беларускіх палітычных партый і грамадскіх арганізацый. «Бел-чырвона-белыя сцягі можна набыць у сядзібе БНФ - вуліца Чарнышэўскага, 3. Можна пашыць самім - кожны можа. Галоўныя лозунгі - «За незалежную Беларусь», «За свабоду палітвязняў», «За вольныя выбары». Мы забяспечылі бяспеку, месца, гук, дазвол - зараз чакаем на вашую ўласную ініцыятыву», - заявіў Івашкевіч.

Ён падкрэсліў, што галоўная мэта Дня Волі - даць магчымасць людзям «адчуць, што і персанальна ад іх залежыць лёс Беларусі».

У сваю чаргу старшыня Рады беларускай інтэлігенцыі Уладзімір Колас паведаміў, што ў сувязі з апошнімі папраўкамі ў закон аб масавых мерапрыемствах Віктар Івашкевіч не мае права падпісваць заяўку на мітынг, «бо на ім ёсць спагнанне за ранейшыя масавыя мерапрыемствы». «Нам было прапанавана перапісаць гэтую заяўку. Па ўсіх астатніх пунктах было паведамлена, што ўлады не супраць правядзення мерапрыемстваў у тым фармаце, у якім яны былі заяўленыя, пра што нам учора і паведамілі афіцыйна на сустрэчы ў Менгарвыканкаме. Сустрэча прайшла ў добразычлівай атмасферы з боку уладаў. Была заяўленая гатовасць не рабіць ніякіх перашкод, зацікаўленасць, каб гэтае свята прайшло без правакацый», - адзначыў Колас.

Ён нагадаў, што пляцоўкай для збору ўдзельнікаў шэсця - ля Акадэміі навук Беларусі, збор пачнецца 25 сакавіка з 13.30. Каля 14 гадзін стартуе шэсце па ходніках вуліцы Сурганава ў бок плошчы Бангалор, дзе 24 сакавіка гарадскія ўлады нават правядуць суботнік.

«Будуць металашукальнікі на ўваходзе на пляцоўку. Не дазволена праносіць тое, што звычайна: колючыя, рэжучыя прадметы, зброю, а вадкасць - толькі ў празрыстых бутэльках. Для выкарыстання сімволікі перашкодаў не будзе - нам паабяцалі. Таксама нам патрэбная дружына, ад кожнай арганізацыі, хаця б па пяць чалавек. Дружына будзе ахоўваць парадак, каб не было правакацый», - сказаў Колас.

Напісаць каментар 166

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках