25 лiстапада 2024, панядзелак, 0:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Каваленка: Санкцыі ЕЗ - дзейсны інструмент

15

Алена Каваленка з маленькай дачкой прыехала з Віцебска ў Менск на спатканне да мужа.

У сераду яны каля гадзіны правялі з бацькам сямейства ў ізалятары на вуліцы Валадарскага, піша «Салідарнасць».

Упершыню на спатканне з Сяргеем Каваленкам, які так доўга трымае галадоўку, прыехала 9-месячная дачка Вікторыя. Дзяўчат суправаджаў брат палітвязня Віталь.

- Спатканне доўжылася прыкладна гадзіну, але я чакала мужа дзесьці 20 хвілін. Ён так аслабеў, што з цяжкасцю рухаецца. Ахоўнікі сказалі, каб не хвалявалася, проста ён павольна ходзіць, - распавяла Алена.

У кафэ пасля спаткання. Вікторыя і ейны дзядзька - Віталь Каваленка

- Яна яго насамрэч пазнала, гэта было бачна па тым, як узрадавалася, - працягвае жонка палітвязня. - Нам вылучылі для размовы кабінку пад нумарам адзін. Зусім побач сядзелі тры супрацоўнікі СІЗА, якія слухалі нас і пры найменшым намёку на палітыку перарывалі размову пад пагрозай спыніць спатканне.

Па словах суразмоўніцы, Сяргей лічыць санкцыі Еўразвяза дзейсным інструментам:

- Нашыя ўлады разумеюць толькі мову сілы і грошай, таму ён упэўнены: калі Еўропа будзе прынцыповай да канца, то гэта прынясе карысць і палітвязням, і Беларусі. Калі рэжым адчуе, што грошай стала менш, то пачне размаўляць інакш.

Перад спатканнем з мужам Алена сустрэлася з кіраўніком медыцынскай частцы СІЗА на вуліцы Валадарскага.

- Галоўны медык сказала, што 22 сакавіка да Сяргея выклічуць лекара-рэаніматолага, каб раіцца, як выводзіць яго з галадоўкі. Муж па-ранейшаму адмаўляецца прымаць ежу. Яго прывязваюць да ложка, каб паставіць кропельніцу, - працягвае суразмоўца. - На гэты раз я практычна не адгаворвала яго спыніць галадоўку. У Сяргея моцны характар: раз вырашыў, то не спыніцца.

Пацвярджае гэтыя словы і брат палітвязня - Віталь.

- Мы бачыліся на спатканні 19 сакавіка, - падключаецца да размовы ён. - Сяргей не адступіцца. Наракае толькі, што на волі не праходзіць акцый салідарнасці ў ягоную падтрымку.

Сяргей Каваленка лічыць галадоўку адзіным спосабам доказы сваёй невінаватасці.

- Ён не спыніць галадаць, пакуль яго не вызваляць, па меншай меры, пад хатні арышт, - працягвае Алена. - У мяне выклікае дысананс той факт, што 25 сакавіка пад сцягам, за які Сяргея пасадзілі, можна будзе прайсці па Менску беспакарана. Улада не любіць незалежных людзей і дазваляе толькі тое, што ў стане кантраляваць.

Палітвязень з горыччу ўспрыняў вестку аб расстрэле Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва:

- Мы паспелі абмовіцца парай словаў пра іх. Вядома, такі прыклад не надае аптымізму і веры, але Сяргей сказаў, што шчыра спачувае сваякам расстраляных.

Гутарка праходзіла ў кафэ, насупраць будынку КДБ. Алена Каваленка, калі карміла дзевяцімесячную Вікторыю, адзначыла, што дачка дарослая не па ўзросце, разумее ўсё, што адбываецца.

- Гэта страшна, калі такое маленькае дзіця бачыць свайго тату за кратамі і чуе ягоны голас толькі праз трубку, пад наглядам траіх незнаёмых дзядзькаў, - падагульніла жанчына.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках