25 лiстапада 2024, панядзелак, 9:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады асцерагаюцца Дня Волі

27
Улады асцерагаюцца Дня Волі

Актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Мікіта Каваленка прысуджаны сёння судом Савецкага раёна да 6 сутак арышту.

Малады чалавек быў затрыманы ў раёне чыгуначнага вакзалу. На яго былі складзеныя два адміністрацыйныя пратаколы па артыкулах 17.1 і 21.14 КаАП, нібыта за дробнае хуліганства і непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўніка міліцыі, паведамляе прэс-служба кампаніі.

Сёння ў час суда пасля доўгіх разглядаў з-за шматлікіх неадпаведнасцяў ў пратаколе па артыкуле 21.14, ён быў адпраўлены на дапрацоўку. Нягледзячы на ​​блытаныя сведчанні сведкаў - Легліка І.І., Юройця А.А. і Балбуцкага М.В. , якімі, як гэта звычайна бывае, выступілі супрацоўнікі міліцыі, суддзя Ткачова Т.А.прызнала Мікіту вінаватым і прысудзіла да 6 сутак арышту. Ноч да суду актывіст таксама правёў у міліцыі.

Актывісты кампаніі звязваюць арышт са звычайнай практыкай нейтралізацыі апазіцыянераў напярэдадні масавых акцый і нагадваюць, што мітынг і шэсце да Дня Волі санкцыянаваныя Менгарвыканкамам.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках