25 лiстапада 2024, панядзелак, 4:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Невыязны» Лябедзька патрабуе тлумачэнняў

11
«Невыязны» Лябедзька патрабуе тлумачэнняў

Анатоль Лябедзька ўвечары 22 сакавіка перадаў у Мінюст заяву з патрабаваннем прадставіць тлумачэнні адносна ўключэння яго ў спіс невыязных.

Сам палітык прэс-службе АГП так пракаментаваў тое, што адбываецца:

«Відавочна, што гэта не ёсць ініцыятыва Мінюста. Хутчэй за ўсё, гэта сітуацыя, калі лейтэнант Пупкін з аддзела па барацьбе з іншадумствам беларускага КДБ інструктуе міністра, што таму рабіць. Ад недарэчнага да дурнога у нас адзін крок.

Мая заява прынятая, зарэгістраваная. Але я прагназую, што ўсё зацягнецца дзён на 15, а то і на месяц. Потым знойдуць кагосьці крайняга ў судзе, маўляў, не ў тую папку не тыя паперы паклалі. Калі ўзяць сістэму правасуддзя і праваахоўную сістэму, то іх дэградацыя шакіруе любога разумнага чалавека. Гэта аўгіевы стайні, вычышчаць якія прыйдзецца не месяц і не два».

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках