25 лiстапада 2024, панядзелак, 6:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віктара Івашкевіча выклікалі ў пракуратуру

4
Віктара Івашкевіча выклікалі ў пракуратуру

27 сакавіка сябра аргкамітэта мітынгу 25 сакавіка Віктара Івашкевіча выклікалі ў пракуратуру.

Гэтыя звесткі пацвердзіў адзін з лідараў незалежных прафсаюзаў Генадзь Фядыніч, перадае «Радыё Свабода».

«Так, Віктара выклікалі ў рэспубліканскую пракуратуру. Ён калі сыходзіў, казаў, што гэта, хутчэй за ўсё, звязана з пытаннем аб санкцыях. Што ён на мітынгу заклікаў замежных спажыўцоў не набываць беларускае паліва, каб не падтрымліваць антыдэмакратычны рэжым. Але як там на самой справе, пакуль не ведаем», - сказаў Генадзь Федыніч.

На мітынгу ў Дзень Волі ў Менску, па інфармацыі назіральнікаў, сабралося больш за 3 тысячы чалавек. Міліцыя вызначыла колькасць удзельнікаў акцыі ў 200 чалавек. Былы намеснік старшыні БНФ Віктар Івашкевіч выступаў на мітынгу і заклікаў да байкоту маючых адбыцца «выбараў» у «парламент».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках