25 лiстапада 2024, панядзелак, 0:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мацкевіч: Не ўсе еўрапейцы разумеюць усю жорсткасць Лукашэнкі

5
Мацкевіч: Не ўсе еўрапейцы разумеюць усю жорсткасць Лукашэнкі

Палітолаг Уладзімір Мацкевіч лічыць, што незаконныя дзеянні беларускіх уладаў толькі паказваюць іхняе бяссілле.

Яны не могуць нават у межах «саюзнай дзяржавы» загадаць расейскім памежнікам затрымліваць гэтых людзей, бо гэта незаконна. І гэтыя незаконныя паводзіны павінныя атрымаць сапраўдную адзнаку.

«Я думаю, што гэтыя гвалтоўныя дзеянні будуць толькі на карысць сустрэчы ў Бруселі. Не ўсе еўрапейцы на сённяшні дзень разумеюць усю жорсткасць беларускага дыктатарскага рэжыму», - заявіў Мацкевіч у інтэрв'ю «Радыё Свабода».

Уначы на 28 сакавіка з цягніка Менск-Масква ў Оршы знялі лідэра партыі левых «Справядлівы свет» Сяргея Калякіна, кіраўніка АГП Анатоля Лябедзьку і былога палітвязня, каардынатара «Еўрапейскай Беларусі» Аляксандра Атрошчанкава.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках