25 лiстапада 2024, панядзелак, 0:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Помста за санкцыі

79
Помста за санкцыі

Аляксандра Атрошчанкава, Сяргея Калякіна і Анатоля Лябедзьку пакінулі пад арыштам.

Суд над лідарамі апазіцыі павінен адбыцца 29 сакавіка. Увесь дзень 28 сакавіка і ноч напярэдадні палітыкі заставаліся пад вартай, так і не дачакаўшыся суду.

«Відавочна, што нас арыштавалі, каб не даць паехаць у Брусэль. Уладам трэба, каб там прысутнічаў толькі згодніцкі пункт гледжання. Такая сітуацыя, у тым ліку, вынік палавіністай пазіцыі ЕЗ. Улады сёння спрабуюць самі вызначаць, хто можа з'яўляцца апазіцыяй, а хто не. Нам помсцяць за прынцыповую пазіцыю адносна неабходнасці ўводзіць санкцыі супраць дыктатуры», - паспеў сказаць charter97.org па тэлефоне Аляксандр Атрошчанкаў.

Аляксандр Атрошчанкаў, Сяргей Калякін і Анатоль Лябедзька былі знятыя з цягніка № 2 Менск-Масква на станцыі Орша па дарозе ў Расею ў ноч на 28 сакавіка.

Каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», былы палітвязень Аляксандр Атрошчанкаў патэлефанаваў сайту charter97.org, але гаварыць не мог. На працягу прыкладна пяці хвілін мы чулі, як яго, лідара партыі «Справядлівы свет» Сяргея Калякіна і старшыню Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку спрабавалі вывесці з купэ цягніка.

Сяргей Калякін патрабаваў людзей, якія затрымлівалі яго, назвацца, казаў, што не згодны ісці з незнаёмымі людзьмі, паколькі ў Беларусі ўжо былі выпадкі палітычных выкраданняў і забойстваў.

У рэшце, усіх затрымалі і адвезлі ў Аршанскае РАУС, адабраўшы тэлефоны.

Аляксандр Атрошчанкаў, Сяргей Калякін і Анатоль Лябедзька збіраліся быць 28 сакавіка ў Маскве, а 29 сакавіка ў Брусэлі на сустрэчах у Еўракамісіі.

Напісаць каментар 79

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках