25 лiстапада 2024, панядзелак, 10:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ад Каваленкі патрабуюць напісаць заяву аб выхадзе з галадоўкі

13
Ад Каваленкі патрабуюць напісаць заяву аб выхадзе з галадоўкі

29 сакавіка ў калоніі «Віцьба-3» галадоўніка Сяргея Каваленку наведаў адвакат.

«Звестак аб выніках яшчэ няма. Вядома, што ў калоніі чакаюць з суда дазволу на прымусовае кармленне Сяргея. Ці прыйшоў дазвол, невядома», - паведаміла «Радыё Свабода» жонка вязня Алена Каваленка.

Днём раней з лекарам псіхіятрычнай лякарні пры калоніі сустракалася маці Каваленкі Лідзія Уладзіміраўна. Па ейных дадзеных, на той момант яе сын важыў каля 49 кілаграмаў, але галадоўку спыніць адмаўляўся. «Ад майго сына патрабуюць напісаць заяву аб прыпыненні галадоўкі, а да гэтага не аказваюць яму неабходнага лекавання», - паведаміла Лідзія Каваленка.

Сяргей Каваленка галадае з 20-дзённым перапынкам з сярэдзіны снежня 2011 года. Актывіст КХП БНФ пратэстуе супраць пакарання ў выглядзе 2 гадоў і 1 месяца пазбаўлення волі за парушэнне парадку адбывання хатняй «хіміі», якую ён атрымаў раней за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на навагодняй ёлцы ў Віцебску.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках