26 лiстапада 2024, aўторак, 1:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Брэсце дэфіцыт паштальёнаў

9
У Брэсце дэфіцыт паштальёнаў

Плацяць капейкі, а працы шмат.

Супрацоўніца «Белпошты», якая ў адным з паштовых аддзяленняў Брэста засталася адна, мела намер працаваць у адзіночным рэжыме цэлы дзень, піша regionby.org.

Жанчына распавяла:

- Пазвальняліся ўсе. За працу плацяць капейкі, а яе, працы, шмат. І адказнасць вялікая, у тым ліку і матэрыяльная. Сама, вось, трымаюся, таму што даўно ўжо, звыклася. Ды і дзеці малыя яшчэ, і крэдыт за кватэру выплачваць трэба. Так што не да пошукаў.

Суму заробку яна назвала насамрэч смешную, але папрасіла не цытаваць. Сказала толькі, што бывае, яшчэ і адымаюць, калі не выконваецца план падпіскі на дзяржаўныя газеты кшталту СБ ці «Рэспублікі».

У мінулым месяцы ў Брэсцкім філіяле РУП «Белпошта» не хапала 10 паштальёнаў. Па стане на 26 сакавіка на гарадской біржы занятасці значылася 8 вакансій паштальёна з акладам у 1 мільён 200 тысяч беларускіх рублёў, з папярэджаннем, што гэта няпоўная стаўка, і што праца звязаная з матэрыяльнай адказнасцю.

Нагадаем, у красавіку 2011 года РІА «Новости» паведамлялі, што запазычанасць «Белпошты» перад «Поштай Расеі» па грашовых пераводах паміж дзвюма краінамі на 21 красавіка склаў 195 млн расейскіх рублёў (6,9 млн. даляраў ЗША ў эквіваленце). Таму чакаць павышэння заработнай платы працаўнікам пошты не даводзіцца.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках