25 лiстапада 2024, панядзелак, 19:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дыктатар Лукашэнка аб'ядноўваецца з доктарам Ахмадзінежадам

43
Дыктатар Лукашэнка аб'ядноўваецца з доктарам Ахмадзінежадам

Ізгоі і парыі вырашылі трымацца адзін за аднаго.

Аляксандр Лукашэнка спачуваюць кіраўніцтву Ірана ў сувязі са знешнім ціскам на гэтую краіну.

«Мы вельмі разумеем і спачуваем ўсяму таму, што адбываецца вакол Ірана. Таму што і самі часам адчуваем, хай не такія жорсткія нападкі на нашую краіну, але тым не менш мы вас разумеем», - заявіў А.Лукашэнка, сустракаючыся ў аўторак у Менску з міністрам замежных спраў Ірана Алі Акбарам Салехі.

«Мы вельмі ўважліва сочым за сітуацыяй, якая развіваецца вакол вашай краіны, і яна нам неабыякавая», - адзначыў А.Лукашэнка. «Мы актыўныя праціўнікі усялякага дыктату і навязвання волі звонку. Мы супраць таго, каб суверэннай незалежнай дзяржаве з боку паказвалі, як яму развівацца і ў якім напрамку», - падкрэсліў беларускі кіраўнік.

А.Лукашэнка выказаў упэўненасць, што «так разумеюць і ў Іране». Пры гэтым ён адзначыў, што «любое кіраўніцтва ў любой краіне павіннае быць накіраванае на тое, каб больш добра і сіабільна маглі жыць грамадзяне гэтай краіны». «Ведаю, што і прэзідэнт, і парламент, і духоўны лідэр Ірана накіраваныя менавіта на гэта. Мы такую ​​палітыку падтрымліваем», - заявіў дыктатар.

Дыктатар заявіў, што расцэньвае візіт кіраўніка іранскага МЗС «як магчымасць ацаніць нашыя адносіны на гэтым складаным этапе і ажыццявіць пэўную рэвізію тых праграм, якія мы рэалізуем у двухбаковых адносінах». «Я буду ўдзячны, калі гэтая праца прывядзе да больш шырокага супрацоўніцтва паміж нашымі дзяржавамі», - заявіў А.Лукашэнка.

У сваю чаргу кіраўнік МЗС Ірана сказаў, што для яго з'яўляецца вялікім гонарам сустрэцца з кіраўніком Беларусі. «Вы вельмі знакамітыя ў Іране, і я заўсёды хацеў атрымаць магчымасць сустрэцца з такім выдатным чалавекам», - сказаў Алі Акбар Салехі.

Міністр адзначыў, што «ўспрыманне вас нашым народам вельмі пазітыўнае, паколькі вы заўсёды імкнуліся да незалежнасці». «Мы ведаем, што імкненне да незалежнасці мае кошт, і за гэта трэба плаціць. Вы, ваш народ насамрэч праяўлялі мужнасць на працягу апошніх 20 гадоў. Менавіта гэта дазволіла Беларусі дамагчыся вельмі высокага статусу на міжнароднай палітычнай арэне», - заявіў Алі Акбар Салехі.

«Так, магчыма, вы сутыкаецеся з праблемамі, ціскам. Але вы выйдзеце з сітуацыі пераможцам, паколькі мы верым, што справядлівасць пераможа», - заявіў іранскі міністр.

Ён перадаў А.Лукашэнку «самыя лепшыя пажаданні ад доктара Ахмадзінежада». Алі Акбар Салехі паведаміў, што перад візітам у Менск у яго адбылася сустрэча з Махмудам Ахмадзінежадам, у ходзе якой прэзідэнт Ірана папрасіў перадаць кіраўніку беларускай дзяржавы тое, што ў Іране разглядаюць «магчымасць новых падыходаў і магчымасць новага старту ў нашых адносінах».

Іранскі міністр перадаў А.Лукашэнку ад кіраўніцтва сваёй краіны запрашэнне наведаць з візітам Іран.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках