25 лiстапада 2024, панядзелак, 19:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчука арыштавалі за мацюкі у адрас «Белтэлекама»

71
Менчука арыштавалі за мацюкі у адрас «Белтэлекама»

37-гадовы жыхар горада распісаў нецэнзурнымі словамі офіс «Белтэлекама», пакрыўджаны тым, што кампанія не забяспечыла яму ўстойлівае злучэнне.

Праведная помста павярнулася адміністрацыйным спагнаннем: мужчына атрымаў 5 сутак арышту, піша onliner.by.

Падрабязнасці інцыдэнту прыводзіць агенцтва «Менск-Навіны». Па словах прэс-афіцэра Цэнтральнага РУУС Святланы Кабковай, начны вольны час гора-графіціст праводзіў за праглядам інтэрнэт-старонак. У нейкі момант доступ перапыніўся. Карыстальнік патэлефанаваў сябру і даведаўся, што ў таго такія ж праблемы. Яшчэ больш разлютаваны, ён захацеў асабіста разабрацца, што ж адбылося.

Народны «мсцівец» узяў таксі і ў дзве гадзіны ночы паехаў да офіса «Белтэлекама» на вуліцу Энгельса. Дзверы, зразумела, былі зачыненыя. Тады мужчына дастаў чырвоны маркер і пачаў пісаць на аконных ралетах офіса. Тэкст надпісаў не раскрываецца.

Карыстальніку Інтэрнэта не пашанцавала. У гэты час побач з будынкам стаяў аўтобус, у якім знаходзіліся супрацоўнікі міліцыі. Яны затрымалі «графіціста» і даставілі ў Цэнтральнае РУУС. Там на яго склалі адміністрацыйны пратакол. Суд вырашыў пакараць яго пяццю суткамі арышту. У цяперашні час ён знаходзіцца ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў ГУУС Менгарвыканкама.

Напісаць каментар 71

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках