25 лiстапада 2024, панядзелак, 20:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Венесуэльскія прафсаюзы падтрымалі беларускіх працаўнікоў

8
Венесуэльскія прафсаюзы падтрымалі беларускіх працаўнікоў

Больш за два дзесяткі прадстаўнікоў прафсаюзаў і народных груп Венесуэлы падпісалі зварот міжнароднай салідарнасці з працаўнікамі «Граніту».

Як паведамляе ў аўторак з Каракаса сайт Aporrea.org, заява гучыць ад імя цэлага шэрагу розных прафсаюзных арганізацый Венесуэлы.

«Для адзінства і барацьбы сусветнага працоўнага класа супраць капіталізму! Падтрымаем беларускіх працаўнікоў!», - пад такім заклікам з'явіўся зварот, які, як паведамляецца, накіраваны адміністрацыі РУВП «Граніт», генпракурору Беларусі, кіраўніку прэзідэнцкай адміністрацыі Уладзіміру Макею, піша «Салiдарнасць».

«З Венесуэлы мы заяўляем аб нашай непахіснай салідарнасці з працаўнікамі заводу «Граніт». Мы падтрымліваем нашых братоў па класе, якія ўступілі ў бой з працадаўцам, які не захоўвае працоўныя правы...

Мы выступаем катэгарычна супраць агрэсіі з боку наймальніка, а таксама незаконнага звальнення Алега Стахаевіча і Людмілы Ліцвінка!

Не тэрарызму з боку кіраўніцтва заводу!».

Падпісанты таксама патрабуюць ад беларускіх уладаў неадкладнага прызнання незалежных прафсаюзаў, падагульняючы: «Няхай жыве міжнародная салідарнасць працоўных!»

Пад зваротам падпісаліся лідары і актывісты больш чым двух дзесяткаў прафсаюзаў і народных груп Венесуэлы.

Нагадаем, у канцы снежня 2011 года больш чым дзвесце працоўных «Граніту» выйшлі з дзеючай на прадпрыемстве афіцыйнай прафсаюзнай арганізацыі і заявілі аб намеры стварыць першасную структуру БНП, пасля чаго ў многіх з іх пачаліся праблемы.

20 лютага кіраўніцтву РУВП «Граніт» была перададзеная іхняя заява, у якой апальныя працаўнікі паведамілі пра намер правесці папераджальны страйк у выпадку невыканання наступных патрабаванняў: неадкладна спыніць дыскрымінацыю па прафсаюзнай прыкмеце; аднавіць на працы незаконна звольненых Людмілу Ліцвінка і прафсаюзнага лідэра Алега Стахаевіча; прадаставіць памяшканне для працы пяршоўкі.

РУВП «Граніт» з'яўляецца горадаўтваральным прадпрыемствам у Мікашэвічах і адным з найбуйных у Еўропе па здабычы і перапрацоўцы шчыльных горных парод.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках