25 лiстапада 2024, панядзелак, 6:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вінаградава пасадзілі пад нагляд на 2 гады

20
Вінаградава пасадзілі пад нагляд на 2 гады

Сярод іншага яго абавязалі быць дома з 8 вечара да 7 раніцы, забаронена пакідаць горад без дазволу міліцыі.

У судзе Маскоўскага раёна Менска прайшоў працэс супраць былога вязня Плошчы Паўла Вінаградава - аднаго з лідараў моладзевага крыла кампаніі «Гавары праўду», паведамляе «Радыё Свабода».

Яму памянялі ўмовы адбывання пакарання. Па пазове міліцыі Маскоўскага раёна Менска ў дачыненні да Вінаградава ўвялі рэжым прэвентыўнага нагляду на 2 гады, сярод іншага - абавязаць яго быць дома з 8 вечара да 7 раніцы, забаронена пакідаць горад без дазволу міліцыі.

Міліцыя матывавала гэта тым, што Вінаградаў працягвае мець зносіны з пакаранымі судом асобамі, што ён не працаўладкаваўся і прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці.

Паўла Вінаградава некалькі разоў затрымлівала міліцыя нібыта за брыдкаслоўе. Усяго з пачатку года ён правёў у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна 25 сутак.

Справу разглядала судзьдзя Тацяна Мотыль, якая ўжо судзіла моладзевых актывістаў.

Раней прэвентыўны нагляд тэрмінам на адзін год быў уведзены супраць іншага вязня Плошчы - Уладзіміра Яроменка.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках