25 лiстапада 2024, панядзелак, 6:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Маскве і Кіеве ўшанавалі памяць загінулых падчас тэракту (Фота)

7

Акцыі памяці ахвяраў тэракту 11 красавіка прайшлі ў Маскве і Кіеве.

Беларусы Масквы ўсклалі кветкі да беларускай амбасады ў памяць аб ахвярах тэракту ў менскім метро 11 красавіка 2011 года, піша «Наша Нiва».

Ужо ў 19:00 на прыступках амбасады ляжалі кветкі і стаялі запаленыя свечкі. Нават у краме з кветкамі ля бліжэйшай станцыі метро адзначылі, што ў гэты дзень было шмат пакупнікоў-беларусаў, якія ішлі да амбасады. Вакол амбасады была ўзмоцненая ахова.

Да прыступак перыядычна падыходзілі людзі і ўскладалі кветкі. Мінакі пыталіся пра тое, што здарылася, выказвалі спачуванні.

У Кіеве таксама ўшанавалі памяць загінулых у гэтай трагедыі, перадае «Еўрарадыё».

Спачатку ў Міхайлаўскім саборы прайшла літургія па загінулых. Потым ля манумента «Памяці ахвяраў Галадамору» побач з Міхайлаўскім саборам актывісты «Беларускага цэнтра» ва Украіне ўсклалі кветкі, запалілі свечкі і памаліліся. Былі згаданыя жахлівыя ахвяры Галадамору і пайменна - ахвяры тэракту ў Менску.

Нагадаем, што акцыі, прысвечаныя памяці ахвяраў тэракту, прайшлі ў розных гарадах Беларусі, а таксама ў Вільні.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках