25 лiстапада 2024, панядзелак, 4:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязняў мяняюць месцамі

4
Палітвязняў мяняюць месцамі

Мікалая Дзядка перавялі з магілёўскай калоніі ў шклоўскую, а Арцёма Пракапенку - са Шклова ў Магілёў.

Валерыя Хоціна, жонка Мікалая Дзядка, распавяла «Радыё Свабода», што на 16 красавіка паводле графіку ў іх павіннае быць чарговае кароткатэрміновае спатканне, і напярэдадні родныя патэлефанавалі ў Магілёўскую калонію, каб спраўдзіць гэта. Але даведаліся пра перавод Мікалая ў іншую калонію:

«Да таго ён ужо 10 дзён не тэлефанаваў, хоць абяцаў, што пазвоніць. І ў калоніі нам паведамілі, што Мікалай этапаваны ў ІК-17, 6 красавіка пайшоў на этап. Але прычыны пераводу яны патлумачыць не захацелі, сказалі, што не павінныя тлумачыць, а нам прыйдзе афіцыйная папера з тлумачэннямі. Тады мы патэлефанавалі ў Шклоў, і нам пацвердзілі, што Дзядок туды прыбыў, але прычын, маўляў, яны ня ведаюць, бо яны толькі прымаючы бок. Пачакаем, пакуль ён выйдзе з карантыну. Мы нават не ведаем, якім будзе новы графік спатканняў».

Маці Арцёма Пракапенкі, Віялета кажа, што ейнага сына днямі перавялі са Шклоўскай калоніі № 17 у Магілёўскую № 15.

«Прычыну ніхто не паведамляе. Яго сфатаграфавалі, і загадчык гаспадаркі сказаў, што пераводзяць у 15-ю калонію. У сувязі з чым — невядома. Кажа, нейкі абмен зняволенымі. Зноў ён трапіў у карантын. Я запыталася, колькі ён там прабудзе — гэта таксама невядома. Можа, тыдзень, а можа, і месяц».

А за некалькі дзён да пераводу ў бацькоў было кароткатэрміновае спатканне з сынам. Маці вельмі перажывае за здароўе і харчаванне, бо Арцём — вегетарыянец:

«Перадачу вялікую завезлі. У 17-й калоніі садавіну і гародніну ніхто не ўзважваў, мы завезлі туды і капусту, і буракі, моркву, яблыкі. І ён мусіў усё гэта пакінуць, таму што з сабой на этап не пацягнеш».

Маці Аляксандра Францкевіча Тацяна перажывае, што без тлумачэння прычын абмежавалі харчовую перадачу: замест 30 кілаграмаў падчас доўгатэрміновага спаткання можна перадаць толькі 5:

«Піша, што пакуль усё нармальна, асаблівага ціску няма. Збіраюся на доўгатэрміновае трохдзённае спатканне — з 1 па 3 мая. Адзіная праблема — дазволілі перадачу толькі ў 5 кілаграмаў. Спрабую зараз датэлефанавацца да начальства, каб дазволілі больш перадаць. Раней можна было 30 кілаграмаў харчоў перадаваць, а цяпер толькі 5. І не тлумачаць, чаму».

Ігар Аліневіч, які да зняволення займаўся распрацоўкай беларуска-расейскага спадарожніка, у Наваполацкай калоніі спрабуе не страціць кваліфікацыю інжынэра-электроншчыка, распавяла ягоная маці Валянціна:

«Сябры яму дасылаюць тэхнічныя часопісы, і ён бярэ там усялякія тэхнічныя ідэі, хоча развіваць саве веды. Нядаўна агаломшыў нас, даслаўшы апісанне прыбора, які ён прыдумаў, і нават намаляваў ягоны чарцёж з апісаннем».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках