25 лiстапада 2024, панядзелак, 8:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Каваленка спыніў галадоўку

59
Сяргей Каваленка спыніў галадоўку

Палітвязень пачаў самастойны выхад з галадоўкі.

Пра гэта «Радыё Свабода» паведаміў бацька зняволенага Аляксандр Каваленка, які 13 красавіка бачыў сына ў псіхіятрычнай лякарні ў Навінках.

«Ён сказаў, што пачаў піць сокі і есці сам. Зонд яму ўжо не ставяць, кропельніцы таксама. Настрой у яго нармальны, шмат распытваў пра сям'ю. Кажа, што абыходжанне ў лякарні значна лепшае, чым у калоніі «Віцьба-3», - распавёў Аляксандр Каваленка.

Нагадаем, 24 лютага суд Першамайскага раёна Віцебска прысудзіў Сяргея Каваленку да двух гадоў і аднаго месяцу пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Апазіцыянер абвінавачаны ва ўхіленні ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі (арт. 415 КК).

Гаворка ідзе аб пакаранні, якое вынес апазыцыянеру ў маі 2010 года суд Кастрычніцкага раёна Віцебска за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на галоўнай навагодняй ёлцы Віцебска. З 19 снежня мінулага года Каваленка знаходзіцца ў зняволенні. У знак пратэсту ён абвясціў галадоўку, падчас якой страціў палову сваёй вагі. Цяпер, па словах жонкі, ён важыць каля 45 кілаграмаў замест ранейшых 83.

1 красавіка яго пачалі прымусова карміць. Прымаць ежу самастойна ў турэмных умовах апазіцыянер адмаўляўся, нягледзячы на шматлікія ўгаворы родных, просьбы прадстаўнікоў грамадскасці і апазіцыйных палітыкаў. Пры гэтым Каваленка заяўляў, што спыніў бы галадоўку, калі б яго перавялі ў звычайную грамадзянскую лякарню.

Вызвалення апазіцыянера патрабуюць беларуская дэмакратычная грамадскасць і міжнародныя структуры.

Напісаць каментар 59

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках