25 лiстапада 2024, панядзелак, 5:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Да Статкевіча ў камеру падсадзілі забойцу з «эскадрону смерці»

94
Да Статкевіча ў камеру падсадзілі забойцу з «эскадрону смерці»

Маніторынгавая група ІАУ «Платформа» змагла атрымаць інфармацыю аб умовах утрымання Мікалая Статкевіча ў магілёўскай турме.

Як паведаміла крыніца з адміністрацыі магілёўскай турмы № 4, Мікалай Статкевіч працягвае ўтрымлівацца ў СІЗА г. Магілёва, у камеры з яшчэ адным зняволеным. Аднак, асоба гэтага зняволенага выклікала здзіўленне, мабыць, не толькі ў супрацоўнікаў ІАУ «Платформа».

Як сталася, у турэмную камеру да Мікалая Статкевіча з Наваполацкай калоніі пераведзены былы намеснік камандзіра в/ч 3214 па фізічнай падрыхтоўцы Андрэй Васільеў, асуджаны ў 2002 годзе на тэрмін у 21 год, паведамляе сайт platformarb.com.

У апошняй серыі палітычнага серыяла «Хросны бацька», паказаным на тэлеканале НТВ, было заяўлена, што маёр Андрэй Васільеў ніколі не хаваў свайго асабістага ўдзелу ў выкраданні і забойствах лідараў апазіцыі Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і журналіста Зміцера Завадскага ў 1999-2000 гадах. Зрэшты, сам Васільеў ў эфіры БТ абверг сваю датычнасць да «эскадрону смерці».

Перавод Андрэя Васільева ў камеру да Статкевіча выклікае шмат пытанняў.

Верагодней за ўсё і ў далейшым вызваляць палітвязняў Лукашэнка збіраецца толькі пасля таго, як будуць напісаныя прашэнні аб памілаванні. Верагодна, мэта падобнага пераводу - не толькі аказаць ціск на Мікалая Статкевіча, але прадэманстраваць сваю «ўладу» над ягоным жыццём і здароўем, каб паўплываць на пазіцыю Еўрапейскага звяза.

Напісаць каментар 94

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках