25 лiстапада 2024, панядзелак, 7:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Саннікаў і Зміцер Бандарэнка: Свабоду ўсім палітвязням!

42
Андрэй Саннікаў і Зміцер Бандарэнка: Свабоду ўсім палітвязням!

Актывісты штаба Андрэя Саннікава правялі прэс-канферэнцыю ў Варшаве.

У мерапрыемстве прымалі ўдзел дырэктар Беларускага дома Зміцер Бародка, кіраўнік штаба Андрэя Саннікава Уладзімір Кобец, былая палітзняволеная, рэдактарка сайта charter97.org Наталля Радзіна і дачка Зміцера Бандарэнки Юлія. Журналісты вядучых польскіх СМІ змаглі задаць пытанні палітвязням Андрэю Саннікаву і Зміцеру Бандарэнку, якія на днях выйшлі на волю, па Skype і ўбачыць іх на вялікім экране ў Беларускім доме ў Варшаве.

«Гэта першая радасная прэс-канферэнцыя ў Беларускім доме пасля 19 снежня 2010 года. Нашыя сябры Андрэй Саннікаў і Зміцер Бандарэнка на волі. Вельмі спадзяюся, што засталося нядоўга чакаць вызвалення ўсіх астатніх палітвязняў. Хацеў бы падзякаваць ўсім журналістам за дапамогу і падтрымку», - сказаў напачатку дырэктар Беларускага дома ў Варшаве Зміцер Бародка.

«Нягледзячы на тое, што ўжо прайшлі суткі з моманту вызвалення бацькі, я да гэтага часу не магу ў гэта паверыць. Я рада што мы нарэшце-та сустракаемся з радаснай нагоды, а не так як раней, калі мне даводзілася распавядаць аб чарговым пагаршэнні здароўя майго бацькі. Вызваленне бацькі даказвае, што санкцыі ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі аказаліся эфектыўнымі, што б не казалі», - сказала Юлія Бандарэнка.

«Трэба працягваць ціск на рэжым Лукашэнкі, пакуль не вызваленыя ўсе палітвязні. Ні ў якім разе не павінна быць ніякага гандлю і паслабленняў. Нагадаю, што пасля прэзідэнцкіх выбараў 2006 года палітвязні былі вызваленыя толькі пасля ўвядзення эканамічных санкцый з боку ЗША. І ў гэты раз людзі выходзяць на волю пасля дзейсных эканамічных мер з боку Еўразвяза. Я б звярнула асаблівую ўвагу на тое, што сказаў Зміцер Бандарэнка пасля вызвалення. Астатнія палітвязні сёння ў небяспецы. На людзей у турмах аказвацца беспрэцэдэнтны ціск. Невядома дакладна, што адбываецца з Сяргеем Каваленкам, які праводзіў у турме працяглую галадоўку і знаходзіцца на мяжы жыцця і смерці, Мікалай Статкевіч і Мікалай Аўтуховіч у крытай турме, іншых палітвязняў перакідаюць з адной калоніі ў іншую. Застаюцца абмежаванымі ў волі яшчэ дзесяткі людзей, уключна з Ірынай Халіп, Уладзімірам Някляевым, Анастасіяй Палажанка, Паўлам Вінаградавым і шматлікмі іншымі. Усе, хто вызваленыя, таксама абмежаваны ў дзеяннях і не могуць выязджаць за мяжу. Усе гэтыя людзі - закладнікі і ў любы момант могуць быць арыштаваныя», - сказала Наталля Радзіна.

«Уся каманда Саннікава працавала моцна і ў адзінстве. Наш лідэр на волі, Зміцер Бандарэнка на волі, і мы працягваем сваю працу па вызваленні краіны ад сярэднявечнай дыктатуры. Мы, вядома, вітаем вызваленне двух палітвязняў, але нагадваем, што патрабаванне ЕЗ і ЗША - вызваленне ўсіх вязняў сумлення. І гэта толькі першы, але не адзіны крок. Наступны крок - змена выбарчага заканадаўства, правядзенне вольных, транспарэнтных выбараў і вызваленне сродкаў масавай інфармацыі ад ціску і цэнзуры», - сказаў Уладзімір Кобец.

Далей Андрэй Саннікаў і Зміцер Бандарэнка адказалі на пытанні журналістаў.

Адказваючы на пытанне, чаму Лукашэнка вызваліў яго і Зміцера Бандарэнку, Андрэй Саннікаў сказаў:

«Я не лічу, што гэта свабода. Мая жонка застаецца ў закладніках, і мае дзеянні абмежаваныя. У Беларусі наогул няма свабоды, таму казаць аб свабодзе вельмі складана. Чаму я быў вызвалены з калоніі? Таму што быў ціск, у першую чаргу, салідарнасць, падтрымка. А таксама выразная пазіцыя усяго свету адносна таго, каб Лукашэнка вызваліў палітвязняў. Дзякуй усім».

На пытанне, ці атрымае Лукашэнка ад ЕЗ нешта ў адказ на вызваленне двух вязняў сумлення, Саннікаў сказаў:

«Пытанне гандлю палітвязнямі заўсёды было. Я не выключаю, што такое можа мець месца. Але ў той жа час мы не можам казаць пра гэта з упэўненасцю. Ёсць надзея, што гэтага няма, і зараз мы павінныя сканцэнтравацца на тым, каб працягваць барацьбу за вызваленне ўсіх астатніх.

Я ведаю, што Лукашэнку вельмі цяжка прымаць такія рашэнні. Я вітаю вызваленне мяне і Зміцера і буду вітаць такія крокі ў дачыненні да ўсіх палітвязняў».

Распавядаючы пра ўмовы, у якіх праходзіла зняволенне, Андрэй Саннікаў адзначыў: «Мая адсідка скончылася ў верасні і з гэтага моманту пачаліся катаванні. Была спецыяльная замова на тое, каб здзяйсняць ціск».

Зміцер Бандарэнка пачаў са словаў падзякі палякам:

«Я хацеў бы сказаць, у першую чаргу, вялікі дзякуй Польшчы, вялікі дзякуй палякам, палітыкам, простым людзям, якія асвятлялі нашую сітуацыю. Мы былі вызваленыя, у тым ліку, з-за цвёрдай пазіцыі Польшчы. У мяне былі больш цяжкія ўмовы ў самым пачатку ў турме КДБ. Потым быў момант, калі ў мяне былі праблемы з хрыбетнікам. Сістэма б'е па самых хворых месцаў, і ў маім выпадку гэта было здароўе. Але, на мой погляд, я не прайшоў і сотай часткі тых выпрабаванняў, якія выпалі на долю Андрэя Саннікава».

Асобна Бандарэнка падзякаваў польскаму дэпутату Еўрапарламента Марэку Мігальскаму, які ўзяў шэфства над ім і ягонай сям'ёй і актыўна дамагаўся ягонага вызвалення.

Напрыканцы Андрэй Саннікаў заявіў:

«Тое што нас са Зміцерам вызвалілі - гэта той крок, які не павінен стаць апошнім. Павінныя быць вызваленыя ўсе палітвязні. Я прашу тых, хто адказвае за нейкія рашэнні, падымаць гэтае пытанне і надалей. Жыве Беларусь!»

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках