25 лiстапада 2024, панядзелак, 8:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрус Кубілюс: Не ўсе палітвязні вызваленыя

Андрус Кубілюс: Не ўсе палітвязні вызваленыя

Прэм'ер-міністр Літвы Андрус Кубілюс станоўча ацаніў рашэнне аб вызваленні палітвязняў Андрэя Саннікава і Зміцера Бандарэнкі.

«Магу павітаць такое рашэнне, але, як мы разумеем, не ўсе палітычныя зняволеныя вызваленыя і ў галіне палітыкі па правах чалавека, узаконьвання дэмакратычных выбараў няма ніякага прагрэсу, якога мы дамагаемся. У любым выпадку мы ацэньваем сітуацыю ў Беларусі разам з партнёрамі па ЕЗ і робім усё, каб у Беларусі справы пайшлі ў патрэбны бок», - сказаў Андрус Кубілюс у інтэрв'ю ru.delfi.lt.

Прэм'ер-міністр назваў гэтае рашэнне Беларусі не першым такім крокам: «Калі спачатку вядуць сябе жорстка ў адносінах да палітычных апанентаў, іх саджаюць у турму, а потым праз некаторы час іх адпускаюць і спадзяюцца на пазітыўную адзнаку».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках