26 лiстапада 2024, aўторак, 0:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алей ізноў падаражэе

8
Алей ізноў падаражэе

Беларускія вытворцы расліннага алею прагназуюць сур'ёзнае падаражанне рапсавага алею гэтай восенню.

Рост коштаў прадракаюць з-за павышэння закупачнага кошту сыравіны. Мінсельгасхарч зафіксаваў адпускныя кошты на ўзроўні 3 млн 100 тысяч рублёў за тону алеесямян рапсу. Для параўнання, у мінулым годзе сыравіну прадавалі па 2 мільёны 100 тысяч рублёў за тону, піша «Народная воля».

Вытворцы незадаволеныя такім становішчам спраў, паведаміў намеснік дырэктара СЗАТ «ГроднаБіяпрадукт» Яўген Кандрацьеў. Новыя кошты ўсталяваныя выключна ў інтарэсах сельскагаспадарчага сектара, але ігнаруюць патрэбы вытворцаў алею. Ужо ў пачатку восені, калі ў перапрацоўку паступіць новы ўраджай алеесямян сланечніка і рапсу будзе прыкметнае падаражанне канчатковага прадукта - бутыляванага алею.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках