25 лiстапада 2024, панядзелак, 9:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Макей: Ніякага вызвалення пад ціскам не будзе

119
Макей: Ніякага вызвалення пад ціскам не будзе

17 красавіка кіраўнік адміністрацыі Лукашэнка даў інтэрв'ю беларускім СМІ.

Уладзімір Макей назваў «поўным абсурдам» здагадку, што беларускія ўлады вызвалілі Андрэя Саннікава і Зміцера Бандарэнку дзеля таго, каб паскорыць вяртанне амбасадараў краін ЕЗ у Менск. Таксама ён прыстрашыў, што «ніякага вызвалення пад ціскам і рэабілітацыі па еўразвязаўскіх загадах не будзе», паведамляе БелТА.

«Еўразвяз у свой час сам адклікаў сваіх амбасадараў, і сёння рэальнасць такая, што не мы просім, а Еўразвяз просіць нас дазволіць амбасадарам вярнуцца ў Беларусь. І не толькі просіць, а патрабуе і нават пагражае новымі санкцыямі. Нашая пазіцыя па гэтай нагодзе вядомая. Мы не з'яўляемся ні ў якой меры прыхільнікамі эскалацыі напружанасці. Наадварот, мы заявілі пра тое, што гатовыя да дыялогу з Еўразвязам на ўсіх узроўнях, але што тычыцца вяртання амбасадараў, то мы лічым, што яны павінныя вярнуцца тады, калі для гэтага саспеюць адпаведныя ўмовы. А менавіта - калі ў Еўразвязе ўсведамляюць памылковасць палітыкі шантажу, дыктату, санкцый у адносінах да Рэспублікі Беларусь і прыйдуць да разумення неабходнасці дыялогу з Беларуссю.

Што сёння адбываецца? Сёння вылучаюцца новыя патрабаванні. Кажуць, што засталося паўтара ці два дзесяткі нейкіх палітычных зняволеных, якіх, цытую, «трэба неадкладна вызваліць, неадкладна рэабілітаваць». У гэты спіс ўключылі нават радыкальных рэвалюцыянераў-анархістаў, якія закідвалі расейскую амбасаду бутэлькамі з запальнай сумессю, кактэйлямі Молатава. Па інтэрпрэтацыі Еўразвяза, заўтра гэты спіс можа разрасціся і да 50-60 чалавек. Таму падобнага кшталту патрабаванні - гэта шлях у нікуды. Ніякага вызвалення пад ціскам не будзе. Ніякай рэабілітацыі па еўразвязаўскіх загадах - таксама не будзе. Гэта ўсе павінныя выдатна разумець», - заявіў Уладзімір Макей.

Напісаць каментар 119

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках