25 лiстапада 2024, панядзелак, 0:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Касацыйныя скаргі «невыязных» палітыкаў не задаволілі

2
Касацыйныя скаргі «невыязных» палітыкаў не задаволілі

Віцебскі абласны суд пакінуў ранейшыя прысуды Лябедзьку, Калякіну і Атрошчанкаву без зменаў.

18 красавіка Калякін, Лябедзька і Атрошчанкаў спрабавалі аспрэчыць рашэнне Аршанскага суду. Аднак Віцебскі абласны суд не змяніў пакаранне, перадае «Радыё Свабода».

Лідара партыі левых «Справядлівы свет» Сяргея Калякіна, кіраўніка АГП Анатоля Лябедзьку і былога палітвязня, каардынатара «Еўрапейскай Беларусі» Аляксандра Атрошчанкава ўначы 28 сакавіка ў Оршы знялі з цягніка Менск - Масква. Пазней іх абвінавацілі ў хуліганстве. Кожнага суд аштрафаваў на 350 тысяч рублёў.

Грамадскі актывіст Валер Шчукін таксама спрабаваў аспрэчыць прысуд Аршанскага суду. 30 сакавіка яго аштрафавалі на 1 мільён 190 тысяч рублёў.

Шчукіна прызналі вінаватым у хуліганстве, непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі. 29 сакавіка на яго склалі адміністрацыйныя пратаколы - у знак пратэсту супраць таго, што працэс над палітыкамі Анатолем Лябедзькам, Сяргеем Калякіным і Аляксандрам Атрошчанкавым зрабілі закрытым, Шчукін заблакаваў праход на трэці паверх, сеўшы ў дзвярох.

Пры гэтым суд паменшыў памер штрафу актывістцы «Еўрапейскай Беларусі» Алене Семенчуковай - з 5 да 0,5 базавай велічыні. Яна павінная будзе заплаціць 17 з паловай тысяч рублёў.

Скарга Алены Семенчуковай тычылася акцыі салідарнасці з палітвязнем Сяргеем Каваленкам. 20 сакавіка яе затрымалі з плакатам «Свабоду Сяргею Каваленку!» Суд Чыгуначнага раёна Віцебска аштрафаваў яе на 175 тысяч рублёў.

Аднак Віцебскі абласны суд зменшыў памер штрафу ў 10 разоў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках