25 лiстапада 2024, панядзелак, 10:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяброўку Дыянава аштрафавалі на 1,5 мільёна

48

У судзе Маскоўскага раёна былі разгледжаныя адміністрацыйныя справы Маргарыты Лавышык і Крысціны Кумейка.

Абедзвюм дзяўчатам прысудзілі штраф у 15 базавых велічынь (паўтара мільёны рублёў) па артыкуле 17.1 КаАП РБ (дробнае хуліганства), перадае «Радыё Свабода».

18 красавіка ў кватэру, дзе Маргарыта Лавышык, сяброўка аднаго з каардынатараў кампаніі «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку» Вячаслава Дыянава жыве разам з іншай дзяўчынай Крысцінай Кумейка, уварваліся пяцёра невядомых. Маргарыту, якая размаўляла праз скайп з Дыянавым, схапілі і вывелі з кватэры. Увесь дзень ні адно сілавое ведамства не прызнавалася ў тым, што Маргарыта была затрыманая. Вядома, што ейны кампутар старанна праверылі. Была канфіскаваная ўся перапіска асабістага характару.

Позна ўвечары дзяўчыны знайшліся ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў ГУУС Менгарвыканкама на вуліцы Акрэсціна.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках