25 лiстапада 2024, панядзелак, 4:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дамы правоў чалавека патрабуюць вызвалення ўсіх палітвязняў

1
Дамы правоў чалавека патрабуюць вызвалення ўсіх палітвязняў

Сетка Дамоў правоў чалавека заклікае да вызвалення і рэабілітацыі ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі.

«Адвольныя затрыманні выкарыстоўваюцца ў Беларусі супраць палітычных апанентаў і асоб, якія ажыццяўляюць свае правы на свабоду сумлення, перакананняў і іх выяўлення. Працоўная група ААН па адвольных затрыманнях разглядае выкарыстанне адвольных затрыманняў ў якасці інструмента сістэматычнага падаўлення крытыкі як сур'ёзнае парушэнне правоў чалавека. Мы заклікаем улады Рэспублікі Беларусь вызваліць ўсіх палітычных зняволеных і кампенсаваць ім шкоду», - гаворыцца ў заяве міжнароднага Фонду Дамоў правоў чалавека, апублікаваным на афіцыйным сайце арганізацыі.

За нядаўнім вызваленнем кандыдата на пасаду прэзідэнта Андрэя Саннікава, а таксама ягонага намесніка і аднаго з каардынатараў грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Зміцера Бандарэнкі, павіннае рушыць услед неадкладнае вызваленне і поўная рэабілітацыя ўсіх астатніх палітычных зняволеных у краіне, у тым ліку кіраўніка праваабарончага цэнтра «Вясна», віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека (FIDH) і аднаго з заснавальнікаў Беларускага Дома правоў чалавека ў выгнанні Алеся Бяляцкага.

Зняволенне Алеся Бяляцкага са жніўня 2011 года ілюструе сталую практыку абмежавання права на свабоду аб'яднанняў і выказвання меркаванняў, уведзеную ў Беларусі. Як і многім іншым НДА ў Беларусі, «Вясне» неаднаразова адмаўлялі ў рэгістрацыі, у выніку чаго Алесь Бяляцкі быў вымушаны працягваць сваю дзейнасць у галіне правоў чалавека ў нелегальных умовах. Гэтая адмова была кваліфікаваная як неабгрунтаваная Камітэтам па правах чалавека Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, а таксама з'яўляецца відавочным парушэннем Дэкларацыі ААН аб праваабаронцах, а таксама нядаўняй Дэкларацыі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый аб правах чалавека, дэмакратыі і вяршэнстве закона.

У сувязі з гэтым, партнёры і сябры сеткі Дамоў правоў чалавека заклікалі ўлады:

- Зараз жа і безумоўна вызваліць усіх палітычных зняволеных, у тым ліку Алеся Бяляцкага;

- Зняць судзімасці палітычных зняволеных і аднавіць іх у правах;

- Забяспечыць належную кампенсацыю за нанесеную шкоду палітычным зняволеным і іхнім сем'ям.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках