25 лiстапада 2024, панядзелак, 4:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Радаслаў Сікорскі: Еўрапейская салідарнасць апынулася эфектыўнай

5
Радаслаў Сікорскі: Еўрапейская салідарнасць апынулася эфектыўнай

Міністр замежных спраў Польшчы пацвердзіў вяртанне амбасадара краіны ў Менск.

Радаслаў Сікорскі пацвердзіў, што амбасадар Лешак Шарэпка «ужо перасёк польска-беларускую мяжу», падкрэсліўшы пры гэтым, што «еўрапейская салідарнасць апынулася ў дадзеным выпадку эфектыўнай», паведамляе «Радыё Свабода».

«Але больш важны, натуральна, не камфорт амбасадараў або тое, дзе яны знаходзяцца, а стан адносінаў паміж Еўразвязам і Беларуссю, які залежыць ад таго, як Беларусь ставіцца да ўласных грамадзянаў.

Нагадаю пра нашую нязменную палітыку абумоўленасці і заахвочвання беларускіх уладаў, у першую чаргу, да вызвалення палітвязняў, што дасць магчымасць пачаць дыялог з Еўразвязам, а пазней - да правядзення парламенцкіх выбараў па міжнародных стандартах, што зрабіла б магчымым блізкае супрацоўніцтва з Еўрапейскім звязам і еўрапейскую дапамогу Беларусі», - сказаў Радаслаў Сікорскі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках