25 лiстапада 2024, панядзелак, 16:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гомелі ўсклалі вянкі і кветкі да чарнобыльскай капліцы (Фота)

2

26 красавіка ў Гомелі прадстаўнікі аб'яднаных дэмакратычных сіл ўшанавалі памяць ахвяраў Чарнобыльскай катастрофы.

Вянкі і жывыя кветкі да чарнобыльскай капліцы ўсклалі сябры Аб'яднанай грамадзянскай партыі, «Народнай грамады», партыі левых «Справядлівы свет», БНФ, кааліцыі «Наша альтэрнатыва», БХД, кампаніі «Гавары праўду», руху «За свабоду». Большасць з іх і самі перажылі ў 1986 годзе нашэсце на горад «мірнага атама», перадае «Радыё Свабода».

Чарнобыльскі ліквідатар, былы старшыня адпаведнай пастаяннай камісіі Вярхоўнага Савета 13 склікання Віктар Хоміч лічыць, што цяпер у Беларусі не хапае закона, які б абараняў людзей, якія пацярпелі ад катастрофы на ЧАЭС. Таксама і тэрыторыі трапілі пад радыяцыйнае забруджванне. Ранейшае заканадаўства падкарэктавалі, змянілі не ў лепшы бок. Ільготы ў ліквідатараў адабралі. Яшчэ адна праблема - «адсутнасць у дзяржавы грошай і нежаданне грунтоўна займацца мінімізацыяй наступстваў атамнай катастрофы».

Грамадскі актывіст, сябра АГП Уладзімір Няпомняшчых прыйшоў на жалобнае мерапрыемства ў футболцы з надпісам: «Астравец - гэта ваш выбар?»

«Я катэгарычна супраць будаўніцтва атамнай станцыі на тэрыторыі Беларусі. Гэта чарговая авантура дзеючай улады. Мы трапім у яшчэ большую залежнасць ад Расеі. Яшчэ не адышлі ад Чарнобыля, а лезем у новую пастку», - сказаў Уладзімір.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках