25 лiстапада 2024, панядзелак, 8:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былога палітвязня Яроменка асудзілі на 7 сутак

1
Былога палітвязня Яроменка асудзілі на 7 сутак

Актывіст арганізацыі «Малады фронт» Уладзімір Яроменак асуджаны на сем сутак адміністрацыйнага арышту.

Такое рашэнне ўвечары 27 красавіка вынес суд Савецкага раёна Менска. Пра гэта БелаПАН паведаміла праваабаронца Анастасія Лойка.

Яроменак прыйшоў падтрымаць сваіх таварышаў - Мікалая Дземідзенку, Міхаіла Мускага і Рамана Васільева, якіх асудзілі 27 красавіка за ўдзел у акцыі апазіцыі «Чарнобыльскі шлях» на 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Супрацоўнікі міліцыі затрымалі Яроменка перад будынкам суду.

Па словах Лойка, Яроменка асудзілі за дробнае хуліганства. «Як быццам бы ён перад будынкам суда Савецкага раёна размахваў рукамі, лаяўся матам», - сказала Лойка.

Варта адзначыць, што Уладзімір Яроменак з'яўляецца фігурантам крымінальнай справы аб масавых акцыях пратэсту 19 снежня 2010 года. Яго асудзілі на тры гады зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, але 13 жніўня 2011 года вызвалілі на падставе ўказу Лукашэнкі аб памілаванні. Над Яроменком усталяваны прэвентыўны нагляд.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках