26 лiстапада 2024, aўторак, 1:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь - зноў лідар па росце коштаў у Еўропе і СНД

10
Беларусь - зноў лідар па росце коштаў у Еўропе і СНД

У сакавіку 2012 года Беларусь заняла першае месца сярод шэрагу краін СНД і Еўропы па росце спажывецкіх коштаў.

Параўнальныя дадзеныя апублікаваў Нацыянальны статыстычны камітэт. Да гэтага больш за палову года Беларусь заставалася лідарам па тэмпах інфляцыі. Толькі ў студзені 2012 года яе апярэдзіла Венгрыя, у лютым Беларусь таксама была на першым месцы, піша БелаПАН.

У сакавіку беларуская інфляцыя да лютага 2012 года склала 1,5%, у той час як у Літве і Эстоніі - 1%, Венгрыі - 0,8%, Іспаніі - 0,7%, Латвіі - 0,6%, Італіі, Польшчы , Расеі - 0,5%, Фінляндыі і Турцыі - 0,4%, Славакіі, Украіне, Балгарыі, Германіі, Казахстане - 0,3%, Чэхіі - 0,2%. У Нарвегіі кошты знізіліся на 0,1%.

Разам з тым Беларусь не ўвайшла ў тройку лідараў па росце індэкса коштаў на прадукты харчавання і безалкагольныя напоі ў сакавіку па стаўленні да лютага, заняўшы шостае месца ў спісе з паказчыкам 0,9%. Такі паказчык у Венгрыі. Іх апярэдзілі: Чэхія - 1,9%, Славакія - 1,8%, Польшча - 1,2%, Літва - 1,1%. За Беларуссю і Венгрыяй ідуць: Расея - 0,8%, Балгарыя і Латвія - 0,7%, Казахстан і Фінляндыя - 0,5%, Германія -0,3%, Нарвегія і Украіна - 0,2%, Іспанія і Італія - 0,1%. У Турцыі кошты знізіліся на 0,3%, Ірландыі - на 0,1%.

У Беларусі ў 2011 годзе зафіксаваная самая высокая інфляцыя за апошнія дзесяць гадоў. За год спажывецкія кошты ў Беларусі павялічыліся на 108,7%, у тым ліку за снежань - на 2,3%. Нагадаем, прагнозам сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі планавалася інфляцыя на ўзроўні 7,5-8,5%. У 2012 годзе плануецца ўтрымаць інфляцыю ў межах 19-22%.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках