26 лiстапада 2024, aўторак, 5:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

1 мая працаўнікі «Граніту» выйдуць на мітынг пратэсту

30
1 мая працаўнікі «Граніту» выйдуць на мітынг пратэсту

Мясцовыя ўлады баяцца, што працаўнікі іншых прадпрыемстваў могуць далучыцца да мітынгоўцаў, таму кіраўнікам розных установаў настойліва рэкамендавана правесці 1 мая суботнікі.

Як піша regionby.org, інфармацыя аб чарговым суботніку выклікала абурэнне ў жыхароў Мікашэвічаў. 21 красавіка 2012 года ўсе арганізацыі горада ўжо пералічылі грошы за суботнік асобна ў раённы і рэспубліканскі бюджэт.

Алена, настаўніца адной са школ горада:

- Мы ўжо здалі па 10 000 у раён і па 12 000 у рэспубліканскі бюджэт, а цяпер яшчэ і на суботнік? Ды яшчэ 1 Мая! Зразумела, што ўлады асцерагаюцца, вось і прымушаюць выходзіць на суботнік, каб усе былі, так бы мовіць, пад наглядам.

Андрэй, будаўнік:

- Хочам 1 мая падтрымаць гранітаўцаў. А чаго баяцца? У нас і так амаль уся моладзь звольнілася, едуць у Маскву, Сочы на заробкі. Трэба ж неяк жыць, сям'ю карміць.

Міхаіл Васільевіч, пенсіянер:

- Правільна. Хлопцы ў кар'еры здароўе губяць, а атрымліваюць капейкі! Обяцанкі-цацанкі, а заробак як быў капейкі, так і застаўся. Шкада, што ўжо не працую, а хлопцаў падтрымаю, пайду на мітынг.

Мікалай, былы працаўнік «Граніту», у цяперашні час сезонны працаўнік:

- Малайцы гранітаўцы, як ні топчуць іх, а не здаюцца! Ганаруся імі. Пайду на мітынг.

Нагадаем, што ў канцы 2011 года 220 кіроўцаў АТП РУВП «Граніт» выйшлі з афіцыйнага прафсаюзу, за імі рушылі ўслед працаўнікі іншых цэхаў і заводаў дадзенага ўнітарнага прадпрыемства. Гранітаўцы ўступілі ў Беларускі незалежны прафсаюз. Але афіцыйную рэгістрацыю пяршоўка незалежнага прафсаюза РУВП «Граніт» так і не атрымала. А 20 лютага кіраўнік пяршоўкі Алег Стахевіч быў азнаёмлены з загадам аб звальненні.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках