25 лiстапада 2024, панядзелак, 10:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі амбудсмэн ўзяў пад кантроль сітуацыю з Каваленкам

3
Расейскі амбудсмэн ўзяў пад кантроль сітуацыю з Каваленкам

5 красавіка лідэр АГП Анатоль Лябедзька сустрэўся з упаўнаважаным па правах чалавека ў Расеі Уладзімірам Лукіным.

Як паведаміў прэс-службе АГП Анатоль Лябедзька, «гэта была адкрытая паўтарыгадзінная сустрэча».

«У маім парадку дня да гэтай сустрэчы былі два пытанні. Гэта «спіс палітневыязных» і сітуацыя вакол справы Сяргея Каваленкі, - сказаў Анатоль Лябедзька. - Сёння Расея для беларускіх палітыкаў, праваабаронцаў, журналістаў з'яўляецца магчымасцю адстойваць сваё права на вольнае перамяшчэнне, і вельмі важна, каб гэтая дзверы не зачыніліся. Мы разгледзелі ўсе складнікі гэтай праблемы як юрыдычныя, так і палітычныя. І магу адказна заявіць, што ў асобе расейскага амбудсмэна мы маем адказнага партнёра.

Уладзімір Лукін, як сталася, у курсе справы Сяргея Каваленкі і гатовы прымаць усе магчымыя і даступныя дзеянні, каб выратаваць чалавечае жыццё.

Дамовіліся трымаць сталую сувязь па гэтых пытаннях. Мы таксама падрыхтуем пісьмовы зварот да ўпаўнаважанага па правах чалавека Расеі датычна сітуацыі са «спісам палітневыязных». Гэта тая сітуацыя, калі сані лепей рыхтаваць летам».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках