25 лiстапада 2024, панядзелак, 16:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрапарламентар: ЧС у Беларусі - удар па рэпутацыі хакея

6
Еўрапарламентар: ЧС у Беларусі - удар па рэпутацыі хакея

Сябар Еўрапарламента са Швецыі падтрымаў перанос Чэмпіянату свету па хакеі з Менска.

Спартовы свет павінен разумець, як выглядае дазвол дыктатару запляміць рэпутацыю хакея, гаворыцца ў заяве Оле Шміта на сайце www.minsk2014.no (пераклад - charter97.org)

«Беларусь застаецца апошняй дыктатурай Еўропы, адзінай дзяржавай кантынента, дзе ўжываецца смяротнае пакаранне. Прававыя працэсы знаходзяцца пад сумневам, у турмах адбываюцца катаванні, у краіне парушаюцца ўсе асноўныя правы чалавека.

Тым не менш, апошняй дыктатуры Еўропы быў аказаны гонар прымаць у сябе Чэмпіянат свету па хакеі ў 2014 годзе. Спартовы свет павінен разумець, як выглядае дазвол запляміць рэпутацыю хакея дыктатару, які нясе адказнасць за пакаранне маладых людзей, якое рушыла ўслед ў гэткі кароткі тэрмін пасля судовага разбіральніцтва», - заявіў Оле Шміт.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках