26 лiстапада 2024, aўторак, 1:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цэнтр Менска акупаваў АМАП

34

У другой палове дня 14 мая метро не спынялася, а людзей абшуквалі.

Такім чынам, рыхтаваўся прыезд на плошчу Перамогі ў Менску прэзідэнта Казахстана Нарсултана Назарбаева і беларускага кіраўніка Аляксандра Лукашэнкі. Нагадаем, што яны збіраліся ўскласці кветкі ля Вечнага агню.

Пра гэта паведаміла TUT.BY чытачка:

«Падыходы да плошчы Перамогі перакрылі турнікетамі, а ўсіх, хто ішлі ў бок плошчы, прапускалі праз рамкі металашукальнікаў і абшуквалі. Калі я зрабіла фота, да мяне адразу ж падышлі двое ў цывільным, пацікавіліся, на якой падставе я зрабіла здымак. На маё аналагічнае пытанне мне адказалі , што рыхтуюцца да прыезду Назарбаева, таму такі рэжым. Фотаздымак, мабыць, прайшоў цэнзуру, таму яго не выдалілі. Міліцыянты паводзяцца карэктна, але настойліва, правяраюць сумкі і кішэні. У дварах дзяжураць пажарныя машыны, вельмі шмат міліцыянтаў, а ўздоўж праспекта стаяць людзі ў цывільным і пазіраюць на даху. Метро на пл. Перамогі не спыняецца, установы на плошчы закрытыя: мы ішлі ў банк, а потым апынулася, што супрацоўнікаў банка наўпрост замкнулі ў памяшканні, кліентаў да іх не пускаюць».

Нагадаем, што 13-14 мая ў Беларусі з візітам знаходзіцца прэзідэнта Казахстана Нурсултан Назарбаеў. 13 мая ў Белавежскай пушчы прайшла неафіцыйная сустрэча прэзідэнтаў Беларусі і Казахстана. Сёння праходзяць афіцыйныя перамовы бакоў.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках