25 лiстапада 2024, панядзелак, 4:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сацінтэрн заклікалі змагацца за свабоду Статкевіча

3
Сацінтэрн заклікалі змагацца за свабоду Статкевіча

Вызвалення можна дамагчыся толькі паслядоўнай і цвёрдай пазіцыяй палітыкаў замежных дзяржаў у дачыненні да афіцыйнага Менска.

14 мая Прэзідыум аргкамітэта па стварэнні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) на паседжанні заклікаў кіраўніцтва Сацыялістычнага Інтэрнацыяналу падтрымаць кампанію салідарнасці і звярнуцца да ўрада Беларусі «з патрабаваннем неадкладнага вызвалення Мікалая Статкевіча і ўсіх беларускіх палітычных зняволеных», піша БелаПАН.

«Пад уплывам эканамічнага і палітычнага ціску дзяржаў Заходняй Еўропы і ЗША Аляксандр Лукашэнка быў вымушаны вызваліць з турмаў амаль усіх кандыдатаў у прэзідэнты, але на зневажальных для іх умовах, без права на рэабілітацыю, - гаворыцца ў звароце. - Адзіны, хто ў цяперашні час застаецца у месцах пазбаўлення волі з прэтэндэнтаў на вышэйшую дзяржаўную пасаду, гэта Мікалай Статкевіч - лідар беларускіх сацыял-дэмакратаў. Ён бяспраўна прысуджаны судом да 6 гадоў пазбаўлення волі за арганізацыю мірнай дэманстрацыі ў дзень выбараў».

Аргкамітэт БСДП (НГ) «высока ацэньвае намаганні па вызваленні беларускіх палітычных зняволеных, прынятыя брацкімі партыямі і асабіста генеральным сакратаром Сацыялістычнага Інтэрнацыяналу спадаром Луісам Аялай». «Дасягненне канчатковага выніку - вызваленне палітычных зняволеных і сістэмныя рэформы ў краіне могуць быць дасягнутыя толькі дзякуючы паслядоўнай і цвёрдай пазіцыі палітыкаў замежных дзяржаў у дачыненні да афіцыйнага Менска», - падкрэсліваецца ў дакуменце.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках