26 лiстапада 2024, aўторак, 4:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ВНУ ў чацвёрты раз за год паднімаюць кошты

10
ВНУ ў чацвёрты раз за год паднімаюць кошты

Прыватны інстытут кіравання і прадпрымальніцтва абавязаў студэнтаў ВНУ да 1 чэрвеня зрабіць даплату за 2011/12 навучальны год.

Br500 тыс. - на дзённай форме навучання і Br200 тыс. - на завочнай.

«У прыватнасці, на дзённым аддзяленні па спецыяльнасці «Правазнаўства» кошт навучання на 1 курсе складае прыблізна 6 500 000 беларускіх рублёў, супраць 5 917 000 з 1 красавіка. А з 1 верасня, гэта значыць з пачатку новага навучальнага 2012/13 года, будзе яшчэ большай», - паведамілі interfax.by у інстытуце.

«Асноўнай прычынай, па якой адбыўся рост коштаў, з'яўляецца павышэнне ў Беларусі з 1 мая тарыфнай стаўкі першага разраду на 5%», - патлумачылі ў ВНУ.

Аднак у дзяржаўных ВНУ пакуль трымацца - чакаюць тлумачэнняў і ўказанняў ад Міністэрства адукацыі Беларусі.

«Мы не губляем надзею, што да канца навучальнага года, перад тым, як студэнты пойдуць на вакацыі, галоўнае ведамства дасць «дабро» на павелічэнне аплаты. Калі гэта адбудзецца, то гэта будзе ўжо ў 4-ы раз за год», - распавялі ў адным з менскіх універсітэтаў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках