25 лiстапада 2024, панядзелак, 15:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рамана Пратасевіча збіў АМАП пад камандаваннем Яўсеева

122
Рамана Пратасевіча збіў АМАП пад камандаваннем Яўсеева

Актывіста «Маладога фронту», які вывесіў у цэнтры Менска бел-чырвона-белы сцяг, затрымалі і жорстка збілі.

Раман Пратасевіч, які 16 мая ўвечары вывесіў бел-чырвона-белы сцяг на будынку насупраць ГУМа, быў затрыманы АМАПам і правёў некалькі гадзін у аддзяленні міліцыі. Як стала вядома «Беларускаму партызану», затрымлівалі Рамана 10 амапаўцаў, пры затрыманні яго моцна збілі (пабіты твар, кульгае на адну нагу, вывернутыя рукі). Камандаваў спецыяльнай аперацыяй асабіста палкоўнік Яўсееў.

Судзіць яго пакуль, па законе, не маюць права. 15 сутак яму даць не могуць, бо Раману нядаўна споўнілася 17 гадоў, а да 18-ці адміністрацыйны арышт у Беларусі немагчымы па законе.

16-гадовы вучань Ліцэя БНТУ Раман Пратасевіч стаў вядомы ўсёй Беларусі ў ліпені 2011 года. Тады за ўдзел у «маўклівых рэвалюцыях» Рамана выгналі з ліцэя, а сам хлопец пакінуў сям'ю з ідэйных рознагалоссяў.

Напісаць каментар 122

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках