25 лiстапада 2024, панядзелак, 14:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Студэнтцы пагражае адлічэнне за пікет салідарнасці з Каваленкам

11
Студэнтцы пагражае адлічэнне за пікет салідарнасці з Каваленкам

Актывістцы «Маладога Фронту» Юліі Вінаходавай пагражае адлічэнне з каледжа за палітычную дзейнасць.

Дзяўчына з'яўляецца студэнткай апошняга курса Віцебскага Дзяржаўнага Тэхналагічнага Каледжа. Учора актывістцы і ейнай маці тэлефанавалі куратар і намеснік дырэктара па выхаваўчай працы каледжа, паведамляе сайт ffight.org.

Маці сказалі прыйсці ў каледж пагаварыць наконт дзейнасці Юліі. Дзяўчына ператэлефанавала куратару, каб высветліць у чым справа. Тая сказала, што Юля «даскакалася, бо яе прасілі нічога не рабіць, а яна не паслухалася», сказалі пра ўдзел у пікеце ля СІЗА ў Віцебску. У маці дзяўчыны некалькі гадоў таму быў інсульт. Ёй нельга хвалявацца, ледзь што - адразу падымаецца ціск. Учора пасля тэлефанавання з каледжа жанчына перанервавалася, і ёй давялося выклікаць хуткую.

У каледжы з маці актывісткі гутарку праводзілі вельмі ветліва, казалі агульнымі выразамі, прасілі паўплываць на дачку. Намесніца дырэктара па выхаваўчай працы сказала ёй, што яе дачка робіць усё выключна за еўрапейскія гранты. Жанчына адказала, што грантаў гэтых чамусьці не бачыць, дзіця кожнаму рубля радае. Казалі пра пікет у падтрымку Каваленкі ля СІЗА, паказалі фота. Маці актывісткі сказала, што можа гэта і не Юля, твару на фота не бачна. Да гэтага да актывісткі прыходзілі з КДБ. Пагражалі тым, што яшчэ адна «выхадка» і яе адлічаць, маўляў гэта апошняе папярэджанне.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках