25 лiстапада 2024, панядзелак, 13:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Халезін: «Мы будзем змагацца за адмену ЧС у Менску»

24
Мікалай Халезін: «Мы будзем змагацца за адмену ЧС у Менску»

Ініцыятары кампаніі за адмену ЧС па хакеі ў Менску не збіраюцца здавацца.

«Мы чакалі такога павароту падзей, ён не выклікаў у нас здзіўлення. Мы ведаем пазіцыю Рэнэ Фазэля і ведаем, што ён гатовы супрацоўнічаць з любым рэжымам. Пры гэтым, тым самым МФХ палітызуе гэты чэмпіянат і давядзе яго да крытычнай кропкі. Мы не збіраемся спыняцца, і кампанія будзе толькі пашырацца. Зараз аб'ектамі нашай крытыкі будзе не толькі дыктатар, але і тыя, хто з ім эфектыўна супрацоўнічаў, у тым ліку фінансава. Здзіўлення няма. Мы будзем працягваць працу. Праца хакеістаў - гуляць, нашая - змагацца з дыктатурай. Калі хакеісты хочуць гуляць з дыктатурай, яны ператвараюць спорт у палітычны балаган», - заявіў charter97.org кіраўнік Беларускага Свабоднага тэатра Мікалай Халезін.

Кампанію па пераносе ЧС па хакеі пачалі пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі грамадзянская кампанія Free Belarus Now! і Беларускі Свабодны тэатр, а пасля падтрымалі парламенты і вядучыя палітыкі, праваабаронцы, грамадскія дзеячы, спартоўцы многіх краін свету.

Нагадаем, 18 мая кангрэс МФХ, негледзячы на заклікі праваабаронцаў і межнароднай грамадскасці, на паседжанні ў Хельсінкі зацвердзіў Менск месцам правядзення ЧС у 2014 годзе.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках