25 лiстапада 2024, панядзелак, 4:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новым прэзідэнтам Сербіі стаў апазіцыйны палітык

5
Новым прэзідэнтам Сербіі стаў апазіцыйны палітык

Таміслаў Нікаліч, старшыня Сербскай прагрэсіўнай партыі, выйграў прэзідэнцкія выбары ў Сербіі.

Былы прэзідэнт Сербіі Борыс Тадзіч прызнаў сваю паразу, піша «Газета.Ru».

«Я віншую Таміслава Нікаліча з заслужанай і сумленнай перамогай... Жадаю яму ўдачы на гэтай складанай пасадзе», - сказаў Тадзіч.

Апазіцыйны палітык-пераможца Таміслаў Нікаліч назваў гэтую нядзелю «адным з самых шчаслівых дзён у сваім жыцці» і паабяцаў, што Сербія «не збочыць са шляху ў Еўразвяз».

Мінулыя выбары сталі ўжо трэцімі, на якіх Тадзіч і Нікаліч выйшлі ў другі тур. У дзвюх першых дуэлях - у 2004 і 2008 гадах - перамогі атрымліваў Тадзіч. У другім туры прэзідэнцкіх выбараў 2004 года ён набраў 53% галасоў. У 2008 годзе ён прайграў Нікалічу першы тур выбараў, але атрымаў перамогу ў другім.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках