25 лiстапада 2024, панядзелак, 13:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Index of Censorship» заклікае спыніць рэпрэсіі ў Азербайджане

«Index of Censorship» заклікае спыніць рэпрэсіі ў Азербайджане

Праваабарончая арганізацыя «Index of Censorship» звярнулася да прэзідэнта Азербайджана з заклікам спыніць рэпрэсіі ў краіне.

«Улады Азербайджана спадзяюцца, што за бляскам конкурсу «Еўрабачанне» міжнародная супольнасць не ўбачыць шокавай сітуацыі з правамі чалавека ў гэтай краіне. Мы не можам дапусціць гэтага, - гаворыцца ў заяве арганізацыі. - «Еўрабачанне» - даравальны недахоп мільёнаў еўрапейцаў. Але ў гэтым годзе песенны конкурс мае свой «цёмны бок»: ён праходзіць у Азербайджане - краіне, жыхары якой падвяргаюцца гвалту, турэмным зняволенням і пераследам толькі за тое, што карыстаюцца сваім правам на свабоду слова.

18 красавіка Ідрак Абасаў, журналіст, які стаў у гэтым годзе лаўрэатам прэміі Guardian/Index, быў збіты да страты прытомнасці супрацоўнікамі прыватнай аховы пры поўным папушчальніцтве з боку паліцыі. На іншых ягоных калегаў былі здзейсненыя напады; азербайджанскіх журналістаў выкрадаюць, падвяргаюць катаванням. У лістападзе 2011 года каля свайго дома быў атакаваны пісьменнік Рафік Тагі, які памёр ад атрыманых ран. Яго забойства засталося беспакараным. Больш за тое, за апошнія сем гадоў ні адзін вінаваты ў нападах на журналістаў не быў арыштаваны і адданы суду. Прычым церпяць не толькі журналісты - музыкі, змагары за правы сэксуальных меншасцяў і палітычныя актывісты таксама ўвесь час знаходзяцца пад ударам».

Падпісаць петыцыю можна тут.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках