25 лiстапада 2024, панядзелак, 10:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сірыя хоча ў Мытны саюз?

21
Сірыя хоча ў Мытны саюз?

Сірыя вядзе перамовы аб далучэнні да пагаднення аб зоне вольнага гандлю ў межах Мытнага саюза Расеі, Беларусі і Казахстана.

Аб гэтым сёння паведамілі сірыйскія афіцыйныя СМІ, перадае «Інтэрфакс».

У Маскве напярэдадні стартавала паседжанне расейска-сірыйскай міжурадкамісіі (МУК) па гандлёва-эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве.

Паводле сірыйскіх СМІ, камісія сярод іншага абмяркуе шляхі пашырэння тавараабароту ў межах перамоў аб далучэнні Сірыі да пагаднення аб зоне вольнага гандлю Мытнага саюза.

Сірыйскія СМІ адзначаюць, што дэлегацыю з Дамаска на паседжанні ўзначальвае міністр фінансаў Мухамад Аль-Жлейлаці. Сустаршынём МУК з расейскага боку з'яўляецца віцэ-прэм'ер Аляксандр Хлапонін.

У інтэрв'ю сірыйскім СМІ міністр фінансаў паведаміў, што ў Маскве бакі абмяркуюць пытанні пашырэння двухбаковага супрацоўніцтва і стварэння сумесных прадпрыемстваў у сферы электраэнергетыкі, нафтагазавай прамысловасці, распрацоўкі мінеральных рэсурсаў і сельскай гаспадаркі.

Плануецца таксама абмеркаваць пытанні ўдзелу расейскіх прадпрыемстваў у рэалізацыі ў Сірыі праектаў у галіне тэлекамунікацый.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках