25 лiстапада 2024, панядзелак, 13:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прапагандысты ўпалі ў цане

25
Прапагандысты ўпалі ў цане

Нават дворнікі атрымліваюць больш за ідэолагаў.

Апошнія на сваіх месцах доўга не затрымліваюцца, паведамляе «Еўрарадыё».

На сайце Менгарвыканкама ў раздзеле прапановаў працы заяўлены заробак дворніка ў гатэлі «Менск» складае 2,7 мільёна рублёў. Праўда, у рэчаіснасці ён аказваецца крыху меншым.

«2 мільёны будзе атрымліваць. 2,7 напісана на сайце гарвыканкама. Гэта налічэнні бруднымі. Але будзе толькі 2 мільёны чыстымі. Звычайны дворнік з венікам, лапатай», - сказалі ў гатэлі «Менск».

Тым не менш, дворнік можа зарабіць больш за ідэолага ў адміністрацыі Першамайскага раёна сталіцы. Там адразу папярэджваюць аб мізэрных заробках. І дадаюць, што ў ідэалагічным аддзеле надоўга ніхто не затрымліваецца.

«Будзе 1,8 мільёны рублёў. Праца звязаная з мерапрыемствамі грамадска-палітычнага характару. Усе святы: 9 мая, 3 ліпеня, усе мерапрыемствы з удзелам Лукашэнкі, - растлумачылі ў адміністрацыі раёна. - Ненармаваны працоўны дзень, вельмі часта ўвечары, на выходных, на святах. Гэта значыць нагрузкі вельмі сур'ёзныя. Праца сама па сабе цікавая, прыстойны ўзровень зносінаў. Гэта не электрыкі з завода, гэта дырэктары прадпрыемстваў, грамадскія аб'яднанні».

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках