25 лiстапада 2024, панядзелак, 22:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалая Дземідзенку ізалявалі ў лякарні

1
Мікалая Дземідзенку ізалявалі ў лякарні

У лякарню да арыштаванага маладафронтаўца Мікалая Дземідзенкі перасталі прапускаць наведвальнікаў.

Пра гэта «Еўрарадыё» распавяла ягоная паплечніца Кася Галіцкая.

Нагадаем, у ноч на аўторак маладафронтавец быў тэрмінова шпіталяваны ў 9-ю лякарню Менска з ЦІП на Акрэсціна. У хлопца быў павышаны ціск.

У лякарні Дземідзенка знаходзіцца пад канвоем. Сёння да яго перасталі пускаць наведвальнікаў, кажа Галіцкая. У хлопца па-ранейшаму трымаецца высокі ціск, яго вымяраюць кожныя тры гадзіны. Па меншай меры да заўтра яго пакінуць у лякарні.

15 мая намесніка старшыні «Маладога Фронту» Мікалая Дземідзенку суд Цэнтральнага раёна прысудзіў да 10 сутак адміністрацыйнага арышту нібыта за «дробнае хуліганства».

За дзень да гэтага міліцыянты ўварваліся ў кватэру да актывістаў «Маладога фронту», збілі, а потым даставілі маладых людзей у аддзяленне ўнутраных спраў Фрунзенскага раёна.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках