25 лiстапада 2024, панядзелак, 14:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзіміра Яроменка зноў прысудзілі да 10 сутак арышту

9
Уладзіміра Яроменка зноў прысудзілі да 10 сутак арышту

Актывіста «Маладога фронту» Уладзіміра Яроменка даставілі ў суд Маскоўскага раёна з турмы на Акрэсціна, адкуль яго павінныя былі вызваліць яшчэ ўчора ўвечары.

Аднак замест вызвалення на Уладзіміра Яроменка склалі чарговы пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні па артыкуле 17.1 КаАП («Дробнае хуліганства») і прысудзілі да 10 сутак.

Справу разглядала судзьдзя Тацяна Мотыль. Сведкамі па справе выступалі міліцыянты Аляксандр Давідзюк і Генадзь Марынкін.

15 сакавіка 2012 года суд Першамайскага раёна Менска усталяваў за актывістам «Маладога фронту» прэвентыўны нагляд тэрмінам на адзін год. 14 мая 2011 года Уладзімір Яроменак быў асуджаны судом Партызанскага раёна Менска на тры гады пазбаўлення волі па артыкуле 293 КК РБ («Масавыя беспарадкі»). Памілаваны і вызвалены 11 жніўня 2011 года.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках