26 лiстапада 2024, aўторак, 7:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Збітага міліцыяй Молчана выпісваюць з лякарні

10
Збітага міліцыяй Молчана выпісваюць з лякарні

Па-зверску збіты міліцыянтамі актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Андрэй Молчан ў другой палове дня 25 мая пакідае менскую лякарню хуткай дапамогі.

Пра гэта ён сам паведаміў «Радыё Свабода»:

«На ранішнім аглядзе мне сказалі, што сёння мяне выпісваюць. Сказалі, што накіроўваюць мяне ў паліклініку па месцы жыхарства. І там буду назірацца ў неўрапатолага. Лекар прагартаў перада мной гісторыю хваробы. Зафіксаваў некалькі сінякоў. Праўда, не ўсе, а так збольшага. Адзначыў, што збітыя калені і рукі. Акуліст больш не заходзіла», - паведаміў Молчан.

Андрэй Молчан таксама паведаміў, што пасля вячэрняга тэлефанавання з міліцыі 23 мая яго больш адтуль не турбавалі.

Актывіст сказаў, што ён ніколькі не шкадуе аб сваім учынку:

«Галоўнае, каб гэта прынесла нейкія вынікі. Яшчэ шмат людзей пакутуюць за кратамі. І менавіта ім перш за ўсё неабходная падтрымка».

19 мая Андрэй Молчан разгарнуў бел-чырвона-белы сцяг каля ўніверсама «Першамайскі» ва Уруччы ў знак салідарнасці з Сяргеем Каваленкам. Міліцыянты затрымалі яго і жорстка збілі. Па папярэднім аглядзе лекара, у Андрэя была чэрапна-мазгавая траўма, пералом ніжняй сківіцы і рэбраў, адбітыя ныркі і ногі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках