25 лiстапада 2024, панядзелак, 13:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія рок-музыкі падтрымалі Андрэя Молчана (Фота)

26

У знак салідарнасці з па-зверску збітым супрацоўнікамі міліцыі актывістам Андрэем Молчанам беларускія музыкі, блогеры, журналісты напісалі яму свае пажаданні.

Свае запісы ў «нататніку пажаданняў» пакінулі: Алег Хаменка, гурт «Нейра Дзюбель», Аляксандр Памідораў, Ілля Маліноўскі, Андрэй Кабанаў і іншыя. Актывісту «Еўрапейскай Беларусі» жадалі скарэйшага акрыяння, мужнасці і свабоды. Нататнік быў перададзены Андрэю сёння ў час выпіскі з лякарні.

Нагадаем, 19 мая Андрэй Молчан разгарнуў бел-чырвона-белы сцяг каля ўніверсама «Першамайскі» ва Уруччы ў знак салідарнасці з Сяргеем Каваленкам. Міліцыянты затрымалі яго і жорстка збілі. Па папярэднім аглядзе ўрачоў, у Андрэя была чэрапна-мазгавая траўма, пералом ніжняй сківіцы і рэбраў, адбітыя ныркі і ногі.

Лекар, які назірае за ім, сёння сказаў, што ўсе пераломы - старыя. На пярэчанні актывіста аб тым, што ў яго іх ніколі не было, лекар змог адказаць толькі «ну вы ж самі ўсё разумееце...».

Андрэя выпісалі з лякарні са зламанай сківіцай, так і не пачаўшы ніякага лячэння.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках